На Тайване зарэгістравана восем новых выпадкаў заражэння COVID-19
  2020-04-06 15:07:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 на Тайване ўзрасла да 363, паведаміла сёння астраўное агенцтва па маніторынгу эпідэміі.

Новыя восем пацыентаў, як мяркуецца, заразіліся вірусам падчас замежных паездак, гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва. Адзін з пацыентаў знаходзіўся ў ЗША і, як лічыцца, інфіцыраваў вірусам сваю жонку. Менавіта ў яе першай праявіліся сімптомы, і 3 красавіка яе тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Да цяперашняга часу ў мужчыны сімптомы не выявіліся, указала агенцтва.

З усіх пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 на Тайване 312 -- завезеныя. У агульнай складанасці 54 пацыенты зняты з карантыну пасля выздараўлення, пяць чалавек памерлі.

Агенцтва зноў заявіла, што насельніцтву неабходна трымаць дыстанцыю ў блізкіх кантактах і насіць ахоўныя маскі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040