Кітай апублікаваў хроніку па абмене інфармацыяй аб COVID-19 і міжнародным супрацоўніцтве па прафілактыцы і барацьбе з гэтым захворваннем
  2020-04-07 10:55:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў падрабязную хроніку аб рэагаванні краіны на COVID-19, у якой выкладаюцца асноўныя факты, а таксама меры, прынятыя Кітаем у рамках глабальных сумесных намаганняў супраць каранавіруснай інфекцыі.

Зыходзячы з паведамленняў СМІ і інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР, навукова-даследчых устаноў і іншых ведамстваў, хроніка дае ўяўленне пра намаганні Кітая па своечасовым апублікаванні інфармацыі, абмене вопытам у галіне прафілактыкі і кантролі эпідэміі, а таксама па прасоўванні міжнародных абменаў і супрацоўніцтва.

У дакуменце зафіксаваны асноўныя падзеі з канца снежня 2019 года па сакавік 2020 года.

У дакуменце адзначаецца, што ўспышка эпідэміі COVID-19 з'яўляецца сур'ёзнай надзвычайнай сітуацыяй у галіне аховы здароўя, якая распаўсюджвалася па краіне самымі хуткімі тэмпамі, выклікала геаграфічна самае маштабнае інфекцыйнае захворванне і з найбольшай цяжкасцю паддаецца стрымліванню з пункту гледжання прафілактыкі і кантролю з моманту заснавання КНР у 1949 годзе.

Пры цвёрдым кіраўніцтве ЦК КПК Кітай прымаў дбайныя меры прафілактыкі і кантролю для барацьбы з эпідэміяй, пазначана ў дакуменце. У дакуменце гаворыцца, што дзякуючы сумесным намаганням нацыі ўдавалася бесперапынна пашыраць і замацоўваць станоўчую тэндэнцыю ў галіне прафілактыкі і кантролю эпідэміі ў Кітаі, а таксама паскорыць працэс нармалізацыі вытворчасці і паўсядзённага жыцця.

Паводле СААЗ, ад COVID-19 пацярпелі больш за 200 краін, у якіх да 5 красавіка зарэгістравана больш за 1,13 млн пацверджаных выпадкаў заражэння. Вірус не ведае дзяржаўных межаў, і эпідэмія не адрознівае расы. Міжнародная супольнасьць можа перамагчы пандэмію і абараніць чалавецтва толькі з дапамогай салідарнасці і супрацоўніцтва, гаворыцца ў дакуменце.

Прытрымліваючыся ідэі пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, з самага пачатку ўспышкі эпідэміі Кітай своечасова публікуе інфармацыю аб COVID-19 адкрытым, празрыстым і адказным чынам, дзеліцца сваім вопытам у галіне рэагавання на эпідэмію і аказання медыцынскай дапамогі з СААЗ і міжнароднай супольнасцю, а таксама нарошчвае супрацоўніцтва ў сферы навуковых даследаванняў.

Кітай па меры сваіх магчымасцяў аказвае падтрымку ўсім бакам, гаворыцца ў тэксце дакумента.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040