Кітай узмацняе памежны кантроль на сухапутнай мяжы для прадухілення ўвозу COVID-19
  2020-04-07 10:56:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пашырае меры памежнага кантролю, у тым ліку ўздоўж сваёй сухапутнай мяжы, каб прадухіліць выпадкі ўвозу COVID-19. Пра гэта паведаміў сёння афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах іміграцыі Лю Хайтаа.

Улічваючы, што ўздоўж сухапутнай мяжы працягласцю 22 тыс. км размешчаны 91 сухапутны КПП, адкрыты для яе перасячэння, а таксама вялікая колькасць кароткіх і абыходных шляхоў, Кітай сутыкаецца з высокай рызыкай увозу COVID-19 праз сухапутную мяжу, адзначыў ён на брыфінгу ў Пекіне. Паводле яго слоў, былі прыняты меры па абмежаванні перасячэння мяжы без крайняй неабходнасці, што прывяло да рэзкага скарачэння колькасці штодзённых перасячэнняў.

Памежныя КПП, якія раней спынілі сваю дзейнасць, па-ранейшаму застануцца ў закрытымі, а таксама будзе ўзмоцнена іх ахова, дадаў Лю Хайтаа. Ён таксама адзначыў, што транспартныя сродкі асоб, якія перасякаюць мяжу, падлягаюць строгай праверцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040