Ва Украіне зафіксавана 3,9 тыс. выпадкаў парушэння каранціну
  2020-04-07 11:03:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва Украіне зафіксавана звыш 3,9 тыс. выпадкаў парушэння каранціну, уведзенага 12 сакавіка на фоне эпідэміі COVID-19, у тым ліку 182 выпадкі невыканання рэжыму самаізаляцыі. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба Нацпаліцыі, адзначыўшы, што праваахоўнікі таксама расследуюць 46 крымінальных спраў.

Адначасова ў прэс-службе нагадалі, што ў панядзелак ва Украіне ўступілі ў сілу больш жорсткія каранцінныя меры, ухваленыя ўрадам на мінулым тыдні. У прыватнасці, з сённяшняга дня ў грамадскіх месцах забаронена з'яўляцца без маскі або рэспіратара і збірацца ў групы больш за два чалавекі. Таксама ўкраінцам нельга наведваць спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, паркі, скверы і зоны адпачынку і знаходзіцца на вуліцы без дакументаў.

Каранцін уведзены ва Украіне да 24 красавіка. Да гэтай жа даты аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Па стане на раніцу панядзелка, ва Украіне зафіксавана 1319 пацверджаных выпадкаў COVID-19, 38 выпадкаў – са смяротным зыходам, 28 чалавек паправіліся.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040