Як паведаміла агенцтва Сіньхуа, 4 красавіка апошні спадарожнік глабальнай навігацыйнай сістэмы «Бэйдоу-3» дастаўлены на касмадром Січан і гатовы да запуску.
Гэта 55-ы спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу", з'яўляецца геастацыянарным спадарожнікам. Хутка прыступяць да выпрабаванняў, канчатковай зборкі, дазапраўкі і іншых прац. Запуск спадарожніка запланаваны на май.
Сістэма "Бэйдоу" - гэта глабальная спадарожнікавая навігацыйная сістэма, створаная і эксплуатаваная Кітаем. Стварэнне глабальнай сістэмы "Бэйдоу-3" пачалося ў 2009 годзе, першы спадарожнік гэтай сістэмы быў запушчаны 5 лістапада 2017 года.