Кітай упершыню завяршыў поўны кантроль за ўтылізацыяй абломкаў ракеты з дапамогай кіраванага парашута
  2020-04-07 11:11:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пры запуску на арбіту 54-га спадарожніка навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" Кітай удала завяршыў першую дакладную пасадку бакавога паскаральніка ракеты-носьбіта «Чанчжэн 3B", абсталяванага сістэмай кіравання парашутам. Пра гэта паведамілі ў Акадэміі тэхналогіі ракет-носьбітаў Кітая (China Academy of Launch Vehicle Technology, СALT).

Пасля таго, як ракета-носьбіт «Чанчжэн 3B» дастаўляе на арбіту спадарожнік сістэмы "Бэйдоу", часткі касмічнай ракеты, у прыватнасці, паскаральнік, як правіла, падаюць прама на зямлю, на зададзеную тэрыторыю. Вельмі часта такое падзенне непрадказальна, і можа пагражаць бяспецы жыхароў, якія пражываюць паблізу зоны яго прызямлення. Дакладнае вызначэнне месца падзення абломкаў спадарожнікаў і ракет доўгі час заставалася цяжкай задачай для даследчыкаў.

На гэты раз у адным паскаральніку было ўстаноўлена адразу некалькі парашутаў, якія падчас падзення раскрываліся па чарзе. Гэта адыграла вырашальную ролю ў карэкціроўцы месца падзення абломкаў. Гэта выпрабаванне пацвердзіла рэальнасць выканання агульнай схемы кіравання парашутам, а таксама заклала аснову для далейшага ўдасканалення сістэмы.

Паралельна праходзяць даследаванні кантролю за ўтылізацыяй абломкаў прыступак ракет з дапамогай парашута-крыла. Сёлета чакаецца яшчэ больш падобных выпрабаванняў. Тым часам для дасягнення больш дакладнай пасадкі будуць выкарыстаны крупныя парашуты. Новыя тэхналогіі дапамогуць павысіць бяспеку запуску, павялічыць эфектыўнасць працы ракетадромаў і грузападымальнасць ракет-носьбітаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040