У Пекіне, магчыма, прыйдзецца доўга праводзіць прафілактыку і кантроль эпідэміі COVID-19
  2020-04-07 17:04:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Меры прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19 у Пекіне будуць нормай на працягу доўгага часу. Пра гэта заявіў прадстаўнік гарадскога ўрада кітайскай сталіцы і кіраўнік яго прэс-канцылярыі Сюй Хэцзянь.

Сталіца КНР, будучы цэнтрам міжнародных абменаў, усё яшчэ знаходзіцца ў зоне сур'ёзнай рызыкі, паколькі пандэмія COVID-19 распаўсюджваецца па свеце паскоранымі тэмпамі, адзначыў ён, дадаўшы, што меры мегаполіса па прафілактыцы і кантролі эпідэміі немагчыма будзе адмяніць у бліжэйшы час.

Агульная стратэгія абароны ад завезеных выпадкаў COVID-19 і паўторнай успышкі лакальных застанецца нязменнай, пры гэтым намаганні будуць накіраваны на пастаянны навуковы аналіз эпідэмічнай сітуацыі і прымяненне надзейных метадаў супрацьэпідэмічнай барацьбы, заявіў Сюй Хэцзянь.

Ён таксама падкрэсліў, што для аднаўлення працы і вытворчасці і вяртання жыцця людзей да нармальнага жыцця наступіў найлепшы перыяд, паколькі распаўсюджванне эпідэміі было ў асноўным спынена ў Пекіне і ў краіне ў цэлым. Нягледзячы на тое, што па-ранейшаму маюць месца завезеныя і адзінкавыя выпадкі захворвання, эпідэмічная сітуацыя ў цэлым застаецца пад кантролем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040