Аперацыйныя даходы індустрыі праграмнага забеспячэння Кітая за першыя два месяцы гэтага года значна скараціліся з-за ўспышкі новай каронавіруснай пнеўманіі COVID-19. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.
Паводле інфармацыі Міністэрства, аперацыйныя даходы вышэйпаказанай індустрыі ў перыяд студзень-люты 2020 года склалі 800,8 млрд юаняў /каля 114,4 млрд дол. ЗША/, што на 11,6% ніжэй, чым у той жа перыяд годам раней.
Прыбытак індустрыі знізіўся на 11,8% у гадавым вылічэнні да 98,1 млрд юаняў за першыя два месяцы бягучага года.
У названы прамежак часу экспарт сектара ўпаў на 18,9% у гадавым выражэнні да 5,66 млрд дол. ЗША.
Міністэрства патлумачыла рэзкае зніжэнне паказчыкаў успышкай пандэміі COVID-19, што значна замарудзіла тэмпы развіцця галіны праграмнага забеспячэння.