У ААЭ выяўлена 283 новыя выпадкі COVID-19
  2020-04-08 11:38:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах выяўлена яшчэ 283 выпадкі заражэння COVID-19, агульная колькасць тых, хто захварэў, дасягнула 2359 чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя і прафілактыкі краіны.

У заяве гаворыцца, што новыя пацыенты -- выхадцы з розных краін. Усе яны знаходзяцца ў стабільным стане і атрымліваюць лячэнне.

За мінулыя суткі ў ААЭ выздаравелі яшчэ 19 пацыентаў, агульная колькасць вылечаных склала 186 чалавек. Зарэгістраваны адзін новы смяротны выпадак, колькасць ахвяр эпідэміі дасягнула 12 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040