Спад сусветнага гандлю ў 2020 годе складзе 32% - СГА
  2020-04-09 15:02:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спад сусветнага гандлю ў 2020 годзе, як чакаецца, складзе ад 13% да 32%, паколькі пандэмія COVID-19 падрывае эканамічную актыўнасць і жыццё на ўсёй планеце. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным сёння СГА.

"Вельмі высокая верагоднасць меркаванага спаду звязана з беспрэцэдэнтным характарам крызісу, выкліканага эпідэміяй, а таксама з нявызначанасцю адносна канкрэтных маштабаў яго эканамічных наступстваў", -- заявілі прадстаўнікі СГА ў штогадовым Дакладзе аб статыстыцы і перспектывах сусветнага гандлю.

Згодна з дакладам, ацэнкі чаканага аднаўлення сусветнага гандлю ў наступным годзе тамсама носяць нявызначаны характар. Бліжэйшая задача -- паставіць пандэмію пад кантроль і змякчыць эканамічны ўрон для людзей, кампаній і краін. Разам з тым палітыкі павінны ўжо зараз пачаць будаваць планы на перыяд пасля заканчэння пандэміі, адзначаецца ў дакладзе.

"Калі свет будзе працаваць разам, мы ўбачым значна больш хуткае аднаўленне, чым у выпадку, калі кожная краіна будзе дзейнічаць паасобку", -- адзначаецца ў дакладзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040