У Тыбеце назіраецца значны рост папуляцыі дзікіх жывёл
  2020-04-13 17:32:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва ўпраўленні лясной гаспадаркі Тыбецкага аўтаномнага раёна / ТАР / на паўднёвым захадзе Кітая паведамілі аб значным росце ў рэгіёне папуляцыі дзікіх жывёл.

У параўнанні з данымі, апублікаванымі рэгіянальным таварыствам аховы дзікай прыроды ў 90-х гадах, папуляцыя тыбецкай антылопы павялічылася з 50 тыс. -70 тыс. да больш чым 200 тыс. асобін, а колькасць папуляцыі тыбецкага дзікага асла ўзрасла з 50 тысяч да каля 90 тыс. асобін.

Колькасць чорнашыйных жураўлёў, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай, вырасла да 8 тыс. - з 1000-3000 асобін, а колькасць дзікіх якаў - да 10 тыс.асобін.

Таксама значна павялічыліся папуляцыі снежных барсаў, архараў і блакітных бараноў.

У апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у Тыбеце прыкладаюць намаганні для абароны дзікіх жывёл, былі распрацаваны і рэалізаваны нарматыўныя акты і законы, накіраваныя на стварэнне больш спрыяльнага асяроддзя пражывання як для дзікіх жывёл, так і для тых мясцовых жыхароў, чыё жыццё звязана з пражываннем прадстаўнікоў дзікай прыроды.

У цяперашні час улады рэгіёну інвесціравалі больш за 1,3 млрд юаняў /каля 185 млн дол. ЗША / для стварэння баз па гадоўлі дзікіх жывёл, запаведнікаў, станцый маніторынгу і выратавальных станцый для дзікіх жывёл. З гэтых інвестыцый каля 640 млн юаняў было пералічана ў якасці кампенсацыі мясцовым жыхарам, якія панеслі страты, у сувязі з перасяленнем з раёнаў пражывання дзікіх жывёл.

Мясцовыя ведамствы лясной гаспадаркі паведамілі, што ў будучыні ў Тыбеце праца засяродзіцца на абароне і забеспячэнні захавання законаў у галіне аховы дзікай прыроды, узмацненні супрацьэпідэмічных і прафілактычных мер і садзейнічанні стварэння механізму ранняга папярэджання захворванняў сярод дзікіх жывёл. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040