Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода ў панядзелак абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі ў гонар 70-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Сі Цзіньпін ў віншавальнай тэлеграме адзначыў, што кантакты паміж Кітаем і Інданезіяй сыходзяць каранямі ў далёкае мінулае, а за 70-гадовы перыяд двухбаковыя дыпламатычныя адносіны атрымалі імклівае развіццё. Асабліва ў апошнія гады ўзровень адносін дзвюх краін бесперапынна павышаўся, сферы супрацоўніцтва нястомна пашыраліся, у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" былі дасягнуты плённыя вынікі, у міжнародных і рэгіянальных справах умацоўвалася каардынацыя, што прынесла дабрабыт народам дзвюх краін і ўнесла важны ўклад у рэгіянальны і глабальны росквіт і стабільнасць.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Інданэзію звязваюць шырокія агульныя інтарэсы і велізарны патэнцыял супрацоўніцтва. Кітай працягне прыкладаць агульныя з Інданезіяй намаганні для перамогі над эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каранавірусам новага тыпу. Ён высока цэніць развіццё кітайска-інданезійскіх сувязей і гатовы прыкладаць сумесныя з прэзідэнтам Відодам намаганні, каб унесці новы змест у адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і надаць новыя стымулы рэгіянальнаму развіццю.
Д. Відода ў віншавальнай тэлеграме адзначыў, што цесныя кантакты паміж лідарамі і грамадскімі коламі Інданезіі і Кітая сфарміравалі паміж дзвюма дзяржавамі моцнае сяброўства. На працягу 70 гадоў двухбаковыя адносіны ўмацоўваліся з кожным днём і давалі прыкметныя стратэгічныя вынікі. Дзве краіны няўхільна ствараюць магчымасці для супрацоўніцтва ў розных сферах, прыносячы карысць народам дзвюх краін. У рамках ўсебаковага стратэгічнага партнёрства дзве краіны, прытрымліваючыся духу супрацоўніцтва, несумненна, працягнуць прасоўваць бесперапыннае развіццё і росквіт дзвюх дзяржаў, уносячы ўклад у мір, стабільнасць і росквіт у рэгіёне і на планеце.