Кітай збіраецца паскорыць будаўніцтва порта свабоднага гандлю ў правінцыі Хайнань у рамках прасоўвання палітыкі ўсеабдымных рэформаў і адкрытасці на востраве. Пра гэта сёння заявіў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Тан Вэньхун.
Паводле яго слоў, з моманту стварэння ў правінцыі пілотнай зоны свабоднага гандлю па плане 2018 года былі дасягнуты прыкметныя поспехі і прагрэс па ўсіх напрамках. Лібералізацыя і спрашчэнне гандлю і інвестыцый, асабліва ў працэсе будаўніцтва порта свабоднага гандлю, прынеслі важкія вынікі. Выканана больш за 97% пілотных заданняў, вызначаных у плане 2018 года.
Дзякуючы будаўніцтву зоны свабоднага гандлю востраў стаў больш адкрытым свету. У 2019 годзе быў зафіксаваны рост прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу і фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый больш чым на 100% у гадавым вылічэнні.
Тан Вэньхун дадаў, што правінцыя Хайнань працягне раскручваць інстытуцыйныя інавацыі і распаўсюджваць іх укараненне па ўсёй краіне.