13 красавіка на прэс-канферэнцыі сумеснага механізму прафілактыкі і кантролю Дзяржсавета КНР стала вядома, што да 15 красавіка першая партыя супрацьэпідэмічных сродкаў агульным аб'ёмам 500 тон паступіць у 59 пасольстваў і консульстваў 20 краін, уключаючы Італію, Паўднёвую Карэю, Японію, Францыю, Германію, ЗША, Вялікабрытанію і Расію. Кітайскія студэнты, якія навучаюцца за мяжой, змогуць атрымаць медыцынскія ахоўныя сродкі ў пасольствах або консульствах Кітая ў гэтых краінах.
Другая партыя ахоўных медыцынскіх вырабаў рыхтуецца да адпраўкі ў найбліжэйшы час.