Міністры фінансаў і кіраўнікі ЦБ краін G7 пацвердзілі цесную каардынацыю ў барацьбе з COVID-19
  2020-04-15 15:40:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў краін "Вялікай сямёркі" /G7/ сёння зноў пацвердзілі, што падтрымліваюць цесную каардынацыю ў пытаннях барацьбы з пандэміяй COVID-19 і змякчэння яе эканамічных наступстваў. "Маштаб крызісу ў галіне аховы здароўя кідае беспрэцэдэнтны выклік сусветнай эканоміцы", -- адзначана ў выніковай заяве, прынятай па завяршэнні анлайн-сустрэчы і апублікаванай Міністэрствам фінансаў ЗША.

"Міністры і кіраўнікі цэнтральных банкаў зноў пацвердзілі сваё абяцанне зрабіць усё неабходнае для аднаўлення эканамічнага росту, абароны працоўных месцаў і бізнесу, забеспячэння ўстойлівасці фінансавай сістэмы", -- адзначаецца ў заяве. Яны застаюцца прыхільнікамі выкарыстання "ўсіх даступных мер" для дасягнення ўпэўненага, устойлівага, збалансаванага і інклюзіўнага росту.

Удзельнікі сустрэчы выказалі сваю падтрымку мерам, прынятым Міжнародным валютным фондам, Групай Сусветнага банка і рэгіянальнымі банкамі развіцця для пашырэння набору наяўных у іх інструментаў у мэтах прадастаўлення гнуткага і хуткага фінансавання ў сувязі з крызісам.

Сумесная заява была прынята пасля таго, як раней сёння МВФ заявіў, што ў 2020 годзе ў выніку пандэміі COVID-19 сусветная эканоміка, хутчэй за ўсё, рэзка ўпадзе, і спад складзе 3%. Гэта нашмат горш, чым падчас фінансавага крызісу 2008-2009 гг. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040