СМІ Германіі пералічылі прычыны для інвестыцый у кітайскую эканоміку
  2020-04-15 15:42:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з тым, што ў апошні час у Кітаі амаль не зафіксавана лакальных выпадкаў заражэння COVID-19 унутры краіны, кітайская эканоміка аднаўляецца хутчэй, чым чакалася раней, што прыцягнула ўвагу інвестараў. Гэты тэзіс утрымліваецца ў артыкуле нямецкага часопіса Focus. У артыкуле таксама ўказаны чатыры перавагі інвесціравання ў эканоміку Кітая.

Па-першае, па меры распаўсюджвання пандэміі ў Еўропе і ЗША паспяховае вырашэнне эпідэмічнага крызісу ў Кітаі дае свету спадзяванні на пераадоленне гэтай праблемы. У цяперашні час кітайская эканоміка імкнецца да дынамічнага аднаўлення, гэта адлюстроўваюць наступныя даныя: у сакавіку індэкс прадукцыйнай актыўнасці (PMI) у Кітаі узрос з 35,7% да 52%; узровень унутранага спажывання дасягнуў 85% дакрызіснага паказчыка. На думку аналітыка банка BNP PARIBAS, у сярэдзіне красавіка лагістычныя ланцужкі паставак у краіне адновяцца на 80%, значна ўзрасце ступень выкарыстання механічнага абсталявання і прадукцыйнасць прадпрыемстваў.

Па-другое, факты паказалі, што кітайскі фондавы рынак валодае больш моцнай стрэсаўстойлівасцю, чым фондавыя рынкі Еўропы і ЗША.

Па-трэцяе, у апошні час некаторыя буйныя сусветныя інвестары пачалі закупляць акцыі шэрагу кітайскіх карпарацый, цікавасць да кітайскіх прадпрыемстваў пачынае расці. Па статыстыцы агенцтва EPER Global, у другой палове сакавіка на кітайскі рынак вярнуліся інвестыцыйныя актывы на суму 7 млрд долараў.

Па-чацвёртае, пашырэнне ўнутранага спажывання. Сітуацыя ў Кітаі шмат у чым адрозніваецца ад сітуацыі, што была некалькі гадоў таму. У Кітаі расце сярэдні клас, узровень спажывання гэтай групы насельніцтва таксама ўзрастае. У доўгатэрміновай перспектыве 1,4-мільярдны рынак Кітая будзе валодаць велізарным патэнцыялам. У 2019 годзе спажывецкія выдаткі ў Кітаі склалі амаль 60% усяго эканамічнага вытворчага сектара краіны. Па выніках даследавання кансалтынгавай кампаніі McKinsey, у 2017 годзе Кітай экспартаваў 7% сваёй валавой прадукцыі за мяжу, гэты паказчык у 2007 годзе быў 17%. Відавочна скарачэнне залежнасці кітайскай эканомікі ад экспарту і рост залежнасці сусветнай эканомікі ад Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040