Першы пасля ўспышкі COVID-19 грузавы цягнік Кітай-Еўропа прыбыў у Германію з Уханя
  2020-04-15 15:44:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цягнік рэгулярнага грузавога чыгуначнага паведамлення Кітай-Еўропа, які адправіўся з горада Ухань, прыбыў у пункт прызначэння горад Дуйсбург на захадзе Германіі.

Гэта першы з моманту ўспышкі каранавіруснай інфекцыі цягнік рэгулярных зносін Кітай-Еўропа, які быў адпраўлены з Уханя пасля 11 тыдняў блакады. Прыбыццё цягніка азнаменавала аднаўленне грузавога чыгуначнага паведамлення Уханя з еўрапейскімі гарадамі.

Цягнік адправіўся з Уханя ў Германію 28 сакавіка з грузам медыцынскіх вырабаў, аўтамабільных запчастак, электронікі і оптавалакновых кабеляў. Пасля прыбыцця ў пункт прызначэння тавары адправяцца далей да спажыўцоў у Германіі, Францыі, Венгрыі, Чэхіі і Польшчы.

Рэйсы таварных цягнікоў паміж Уханем і Еўропай будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень у еўрапейскім напрамку і адзін раз на тыдзень -- у адваротным.

У мінулым годзе ва Ухане было выканана 408 рэйсаў цягнікоў Кітай-Еўропа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040