Час паказвае, як ЗША прапусцілі спрыяльную магчымасць для рэагавання на эпідэмію
  2020-04-15 15:55:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 красавіка ў артыкуле газеты «Нью-Ёрк таймс» гаварылася пра тое, што нацыянальны рэжым надзвычайнай сітуацыі па супрацьдзеянні распаўсюджвання новага каронавіруса на ўсёй тэрыторыі ЗША дзейнічае ўжо чатыры тыдні. Народнай гаспадарцы і дабрабыту краіны зроблены сур'ёзны выклік. За тры тыдні ў ЗША 16,8 мільёна чалавек страцілі працу.

11 красавіка ўпершыню ў гісторыі краіны ўсе 50 штатаў трапілі ў становішча «маштабнага бедства». Як змаглі ЗША гэта дапусціць?

У студзені Кітай своечасова праінфармаваў Сусветную арганізацыю аховы здароўя аб выпадках заражэння COVID-19 і неадкладна падзяліўся геномам каронавіруса новага тыпу. СААЗ апублікавала серыю комплексных тэхнічных прапаноў. Высокапастаўленыя чыноўнікі і разведка Злучаных Штатаў таксама ўдарылі ў звон. Аднак урад Дональда Трампа праігнараваў сур'ёзнасць праблемы, не распачаўшы своечасовых дзеянняў.

У лютым Кітай разам з іншымі краінамі ўзмацніў супрацьэпідэмічныя меры. Амерыканскі ўрад, акрамя абмежавання ўезду і забароны падарожжаў, іншых эфектыўных мер па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі не зрабіў. Разам з тым, недастатковая здольнасць да тэставання COVID-19 і адсутнасць кантролю за вірусам паскорылі распаўсюджванне эпідэміі ў ЗША.

У сакавіку ў амерыканскіх бальніцах сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай недахопу тэставых рэагентаў, пры гэтым Дональд Трамп заявіў, што ўсе жадаючыя змогуць прайсці праверку на наяўнасць віруса ў крыві. Па меры росту эпідэміі ў некаторых штатах пачалі ўводзіць рэжым самаізаляцыі і іншыя строгія абмежавальныя меры. За гэты час эпідэмія нанесла моцны ўдар па амерыканскай эканоміцы.

З красавіка колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 і смяротнасць ад гэтага захворвання сталі імкліва павялічвацца. У такой сітуацыі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб намеры аднаўлення вытворчасці ўжо ў траўні. З-за спынення нетэрміновых планавых аперацый многія амерыканскія бальніцы панеслі сур'ёзны ўрон, ім даводзіцца скарачаць персанал для эканоміі выдаткаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040