У горадзе на мяжы з Расіяй пабудавалі часовы шпіталь для лячэння пацыентаў з COVID-19
  2020-04-15 15:56:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У прыгранічным горадзе Суйфэньхэ кітайскай правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) пабудавана часовая бальніца для барацьбы з ростам ліку завезеных выпадкаў захворвання COVID-19.

Бальніца пачне працу, калі з'явіцца неабходнасць, заявіў в.а. мэра горада Ван Юнпін.

Ён далей заявіў, што лякарня, якая была пераабсталяваная з офіснага будынка, налічвае 600 ложка-месцаў для размяшчэння бессімптомных носьбітаў каронавіруса і пацыентаў з лёгкай формай хваробы.

Устаноўка крыніц рэзервовага харчавання ў панядзелак адзначыла завяршэнне пераабсталявання шпіталя, паведамілі ў мясцовай энергазабеспячальнай кампаніі.

Суйфэньхэ, які з'яўляецца буйным наземным пунктам пропуску на расійска-кітайскай мяжы, па-ранейшаму трымае закрытым свой памежны пераход для грамадзян з мэтай змякчэння ціску на каранцін і лячэнне пацыентаў, адзначыў Ван Юнпін.

Каля 400 медыкаў з медыцынскіх устаноў горада Муданьцзян былі адпраўленыя ў Суйфэньхэ, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй г. Муданьцзян, для падрыхтоўкі да прыёму і лячэння хворых у часовай бальніцы.

У панядзелак у Суйфэньхэ была задзейнічана мабільная лабараторыя, якая дазволіла значна павысіць магчымасці горада па тэставанні на нуклеінавыя кіслоты каронавіруса новага тыпу. Да цяперашняга моманту горад можа праводзіць больш за 1000 падобных тэстаў у дзень.

Да канца панядзелка ў Суйфэньхэ было зарэгістравана ў агульнай колькасці 322 пацверджаных завезеных з-за мяжы выпадкі заражэння COVID-19, таксама было выяўлена 38 пацыентаў з бессімптомным праходжаннем хваробы. У горадзе пакуль не выяўлена мясцовых выпадкаў, звязаных з завезенымі з-за мяжы выпадкамі захворвання. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040