Японія абвясціла надзвычайнае становішча па ўсёй краіне ў сувязі з COVID-19
  2020-04-17 14:29:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ абвясціў аб надзвычайным становішчы, якое дзейнічала да гэтага ў сямі прэфектурах, на ўсю краіну, каб стрымаць наступ COVID-19. Сіндза Абэ таксама заявіў пра тое, што ўрад выдзеліць кожнаму жыхару Японіі наяўныя грошы ў памеры 100 тыс. ен.

Пашырэнне рэжыму надзвычайнага становішча дае губернатарам кожнай прэфектуры дадатковыя паўнамоцтвы па стрымліванні эпідэміі. Так, у губернатараў з'явілася права адбіраць зямлю і нерухомасць, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, каб аказаць медыцынскую дапамогу хворым. Акрамя таго, яны таксама могуць канфіскаваць медыцынскія сродкі і прадукты харчавання ў кампаній, якія адмаўляюцца іх прадаваць, а таксама караць тых, хто хавае іх або адмаўляецца выконваць загады. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040