"Група 20" выдзеліць 7 трлн долараў на развіццё сусветнай эканомікі
  2020-04-17 16:50:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 красавіка краіны "Групы дваццаці" абвясцілі аб выдзяленні больш за 7 трлн долараў ЗША на развіццё сусветнай эканомікі. Пра гэта паведаміў арабскі спадарожнікавы тэлеканал "Аль-Арабія".

Выдзеленыя сродкі будуць накіраваныя на абарону працоўных месцаў, бізнесу і эканомік перад тварам каронавіруса новага тыпу (COVID-19), заявіў міністр фінансаў Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Абдала аль-Джадаан на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў краін "Групы 20".

Ён таксама паведаміў, што краіны дамовіліся аб часовым спыненні пагашэння даўгоў для самых бедных краін свету, дадаўшы, што прыпыненыя запазычанасці будуць значнымі і дазволяць забяспечыць каля 20 млрд долараў хуткай ліквіднасці.

Што тычыцца праблемы нафты, то "Група 20" вітае пагадненне паміж АПЕК і іншымі асноўнымі нафтаздабываючымі краінамі аб скарачэнні сутачнай здабычы нафты на 9,7 млн барэляў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040