Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з успышкай COVID-19
  2020-04-17 17:09:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку тэлеграму са шчырымі спачуваннямі ў сувязі з успышкай COVID-19 у Беларусі.

У тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што пасля пачатку эпідэміі Кітай і Беларусь падтрымліваюць і дапамагаюць адно аднаму, што дэманструе шчырае сяброўства паміж дзвюма краінамі. Пекін рашуча падтрымлівае намаганні Мінска па барацьбе з эпідэміяй і будзе працягваць аказваць беларускаму боку пасільную дапамогу. Для віруса не існуе межаў, ён з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва. Міжнародная супольнасць павінна прытрымлівацца канцэпцыі супольнасці з адзінай лёсам для ўсяго чалавецтва, умацаваць салідарнасць і супрацоўніцтва і аб'яднаць намаганні для барацьбы з COVID-19 і забеспячэння бяспекі ў сферы грамадскай аховы здароўя ва ўсім свеце.

"Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і гатовы прыкласці сумесныя з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам намаганні па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і іншых сферах на карысць дзвюх краін і іх народаў," -- падкрэсліў Сі Цзіньпін у тэлеграме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040