Урад ЗША працягвае шалёны пошук вінаватых у пагаршэнні супрацьэпідэмічнай сітуацыі ў краіне
  2020-04-20 11:45:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На фоне хуткага распаўсюджвання каранавіруснай эпідэміі ў Злучаных Штатах адміністрацыя Дональда Трампа імкнецца перакласці на іншых віну за неэфектыўнасць уласных супрацьэпідэмічных мер.

Днямі вядучыя СМІ ЗША апублікавалі артыкулы, раскрываючы і абвяргаючы розныя дзеянні і хітрыкі адміністрацыі Трампа ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

 Аўтар рэпартажа, апублікаванага CNN 17 красавіка, раскрыў сутнасць хітрыкаў Д. Трампа.

Амерыканскі бок неаднаразова выказваў незадаволенасць у сувязі з няпэўнасцю даных аб крыніцы з'яўлення каранавіруса, спрабуючы схаваць факт неплацежаздольнасці ўласнай сістэмы аховы здароўя і неэфектыўнасці супрацьэпідэмічнай працы.

6 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майк Пампея у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNBC заявіў, што прадстаўленыя Кітаем Злучаным Штатам даныя аб крыніцы новага каранавіруса «недасканалыя», у выніку чаго ЗША не маглі своечасова адрэагаваць на выбліск і патрапілі ў вельмі складаную сітуацыю.

Тым не менш, The New York Time і The Washington Post згадалі ў сваіх артыкулах, што яшчэ 3 студзеня бягучага года ЦРУ ЗША ўжо атрымала прагноз ад прафесіяналаў аб магчымасці распаўсюджвання каранавіруса ў Злучаных Штатах.

17 красавіка тэлеканал CNN звярнуў увагу на тое, што толькі 16 сакавіка федэральны ўрад ЗША ўпершыню выпусціў правілы прадухілення эпідэміі, звязаныя з захаваннем нормаў «сацыяльнай дыстанцыі». А што тычыцца распаўсюджвання каранавіруса на тэрыторыі Злучаных Штатаў, то яшчэ 15 студзеня ў краіне быў выяўлены першы пацверджаны выпадак інфіцыравання, а ў канцы лютага -- выпадак, які ўзнік у пазабальнічных умовах.

12 красавіка дырэктар Нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаўчы даў інтэрв'ю тэлеканалу CNN, дзе пацвердзіў, што на ранняй стадыі ўспышкі эпідэміі ў ЗША правіла аб захаванні нормаў «сацыяльнай дыстанцыі», што з'яўляецца адной з важных стратэгій прадухілення эпідэміі, сутыкнулася з сур'ёзным непрыманнем з боку ўрада ЗША.

19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Белым доме Трамп зноў паспрабаваў зняць з сябе адказнасць і палітызаваць сітуацыю вакол інфекцыі, абвінаваціўшы Кітай у несвоечасовым прадстаўленні інфармацыі аб COVID-19.

24 сакавіка тэлеканал CNBC паведаміў, што пасля таго як каранавірусная пнеўманія ў Злучаных Штатах пачала распаўсюджвацца ў крытычных маштабах, Дональд Трамп вырашыў перакласці віну на былога прэзідэнта Барака Абаму, імкнучыся пазбегнуць асабістай адказнасці за неэфектыўнасць супрацьэпідэмічнай працы.

14 красавіка Трамп заявіў, што Вашынгтон спыняе фінансаваць СААЗ. Паводле яго слоў, арганізацыя «не справілася са сваімі прамымі абавязкамі і павінна панесці за гэта адказнасць». На думку аўтара артыкула, апублікаванага ў газеце The Washington Post, мэта Трампа заключаецца ў тым, каб знайсці вінаватага і зваліць на яго віну за неэфектыўнасць супрацьэпідэмічных мер яго адміністрацыі.

Нацыянальнае грамадскае радыё ЗША апублікавала артыкул «Адказы СААЗ на пытанні ЗША: мы праінфармавалі ўвесь свет аб небяспецы каранавіруса 5 студзеня бягучага года».

Відэаролік: Хто затрымлівае ЗША ў кантролі эпідэміі? Троххвілінны агляд тлумачыць, якім чынам Дональд Трамп спрабуе перакласці адказнасць за пагаршэнне ў ЗША супрацьэпідэмічнай сітуацыі. Бяздзейнасць Дональда Трампа і адсутнасць эфектыўнай стратэгіі яго адміністрацыі па супрацьстаянні эпідэміі прывялі да таго, што Злучаныя Штаты сталі новым эпіцэнтрам каранавіруснай інфекцыі.

Крывыя росту ліку дыягнаставаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй на тэрыторыі ЗША. (Крыніца: Універсітэт Джонса Хопкінса)

Доўгатэрміновая безадказная бяздзейнасць федэральнага ўрада ЗША таксама прывяло да яркай праявы такой сацыяльнай праблемы, як расавая дыскрымінацыя. 27 сакавіка Амерыканская вяшчальная кампанія апублікавала артыкул, у якім гаворыцца, што эпідэмія прывяла да значнага росту колькасці выпадкаў дыскрымінацыі азіятаў у Злучаных Штатах. Паводле статыстыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта Сан-Францыска, у перыяд з 9 лютага па 7 сакавіка паведамленні, якія тычацца дыскрымінацыі ў дачыненні да азіятаў, павялічыліся на 50%.

14 красавіка Дональд Трамп абвясціў аб прыпыненні фінансавання СААЗ, што выклікала рэзкую крытыку з боку розных краін і навукова-даследчых устаноў. У інтэрв'ю BBC галоўны рэдактар брытанскага медыцынскага часопіса The Lancet Рычард Хоўтан заявіў, што спыненне Трампам фінансавання СААЗ парушае прынцып салідарнасці і перашкаджае глабальнай барацьбе з эпідэміяй.

Згодна са статыстыкай Універсітэта Джонса Хопкінса, на 16:00 пятніцы па паўночнаамерыканскім усходнім часе ў ЗША зафіксавана 684920 пацверджаных выпадкаў захворвання і 34614 смяротных вынікаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040