Дзеянні міністра абароны ЗША Марка Эспера сведчаць аб імкненні перакласці адказнасць на іншых
  2020-04-20 11:48:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 красавіка міністр абароны ЗША Марк Эспер заявіў, што «дакладнасць інфармацыі Кампартыі Кітая выклікае сумненні», дадаўшы, што «КПК уводзіла ЗША ў падман, яе дзеянні непразрыстыя». Гэта заява, як і выказванні шэрагу іншых амерыканскіх палітыкаў, з'яўляецца нічым іншым, як прапановай для перакладання віны на іншых і імкненнем ачарніць Кітай.

Менавіта 16 красавіка штаб ВМС ЗША паведаміў пра рост колькасці заражаных каранавірусам маракоў на авіяносцы «Тэадор Рузвельт». У цяперашні час колькасць зарэгістраваных заражэнняў каранавірусам на флоце дасягнула 655 чалавек. Адзін марак з «Тэадора Рузвельта» памёр ад COVID-19.

У адпаведнасці з інфармацыяй амерыканскіх СМІ, хворыя на новую пнеўманію вайскоўцы выяўлены на 150 амерыканскіх ваенных базах, размешчаных на тэрыторыі 41 штата. Такім чынам, каранавірус нанёс удар па ВМС ЗША.

Факты паказваюць, што Марк Эспер і некаторыя іншыя амерыканскія чыноўнікі, якія спрабуюць прыхаваць даныя аб эпідэміі, з усіх сіл спрабуюць знайсці вінаватага, каб перакласці на яго адказнасць за распаўсюджанне віруса.

Днямі часопіс Forbes апублікаваў артыкул, у якім указваецца, што Пентагон не правёў рашучага і выразнага кіраўніцтва ў супрацьстаянні эпідэміі COVID-19. У артыкуле адзначаецца, што Марк Эспер пераклаў адказнасць за барацьбу з каранавірусам на камандуючага ВМС, што выклікала сур'ёзную заклапочанасць з нагоды самой сістэмы нацыянальнай бяспекі ЗША. Дзеянні Марка Эспер як адказнай асобы Пентагона -- амаральныя. Яго нападкі і спробы стыгматызаваць Кітай, зваліць на яго адказнасць за ўласнае бяссілле і памылкі, не дапамогуць амерыканскаму боку прыхаваць факт сваёй неплацежаздольнасці ад шырокай грамадскасці як унутры краіны, так і за мяжой.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040