Апублікаваны архіўныя даныя пратакола медыцынскага кансіліума пра першыя 7 выпадкаў заражэння COVID-19 ва Ухане
  2020-04-20 11:49:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З моманту ўспышкі каранавіруснай інфекцыі ў Кітаі Чжан Цзісянь -- урач, якая першай паведаміла органам аховы здароўя аб з'яўленні каранавіруса новага тыпу, упершыню паказала архіўныя даныя пратакола кансіліума экспертаў пра першыя 7 выпадкаў заражэння ва Ухане.

У адным з пратаколаў гаворыцца пра час паступлення ў стацыянар аднаго пацыента (27 снежня 2019 года) і даце правядзення нарады -- 29 снежня. Вядучы кансіліума -- Чжан Цзісянь і дырэктар бальніцы кітайскай і еўрапейскай медыцыны правінцыі Хубэй Ся Вэньгуан. У кансіліуме таксама прынялі ўдзел эксперты і лекары 10 аддзяленняў лячэбнай установы.

У анамнезе гаварылася, што ў пацыента высокая тэмпература трымалася 10 дзён, пасля гэтага яго стан пагоршыўся, ён знаходзіўся ў шпіталі тры дні, адзначалася абцяжаранае дыханне, хрыпы, ацёк ніжніх канечнасцяў не адзначаўся. Пасля паступлення ў бальніцу пацыенту была праведзена супрацьвірусная тэрапія. Вынікі камп'ютарнай тамаграфіі паказалі, што ў пацыента паталагічная змена абодвух лёгкіх, развіваюцца сур'ёзныя паразы лёгачнай тканіны. Aнтыцэлы да вірусаў грыпу А і В -- адмоўныя.

Паводле слоў Чжан Цзісянь, гэты хворы быў чацвёртым заражаным невядомым вірусам пацыентам бальніцы. Ён займаўся гандлем на гарадскім рынку жывёл і морапрадуктаў «Хуанань». Працяканне яго хваробы было самым цяжкім з усімі спадарожнымі сімптомамі. Акрамя яго было яшчэ 6 чалавек з аналагічнай сімптаматыкай.

Па ўспамінах Чжан Цзісянь, у пачатку эпідэміі ўрачы зразумелі, што пнеўманію выклікае інфекцыйнае захворванне, але ніхто не меркаваў, наколькі заразным яно апынецца, і не маглі прадбачыць маштабаў бедства. «Раённы цэнтр па кантролі за інфекцыйнымі захворваннямі адрэагаваў хутка. 27 снежня апоўдні ім далажылі, а ўжо ў другой палове дня эксперты прыехалі на эпідэміялагічнае абследаванне і адначасова ўзялі кроў і мазкі ў хворых. 29 снежня мы праінфармавалі аб новых выпадках заражэння, эксперты прыбылі паўторна, як у мінулы раз, сабралі ўсе неабходныя аналізы, даведаліся пра гісторыю захворвання», -- распавяла Чжан Цзісянь. Яна таксама адзначыла, што для таго, каб даведацца пра паходжаннеі новай інфекцыі, патрэбны час. Да справы трэба падыходзіць з навуковага пункту гледжання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040