Медэксперты з Кітая завяршылі місію па барацьбе з COVID-19 на Філіпінах і адбылі на радзіму
  2020-04-20 18:00:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 красавіка медэксперты з Кітая па аказанні дапамогі Філіпінам у барацьбе з COVID-19 завяршылы сваю двухтыднёвую місію і адбылі на радзіму. Міністр замежных спраў Філіпін Тэадора Локсін, міністр аховы здароўя Франсіска Дуке, амбасадар КНР на Філіпінах Хуан Сілянь і шэраг іншых афіцыйных асоб прыбылі ў аэрапорт Манілы, каб праводзіць экспертную групу.

Кіраўнік групы Вэн Шаньгэн паведаміў, што група экспертаў за мінулыя дні пабывала ў розных месцах, прааналізавала даныя, мела кантакты з мясцовымі медыкамі, досыць комплексна азнаёмілася з супрацьэпідэмічнымі мерамі. Эксперты абмяняліся з філіпінскімі калегамі эфектыўнымі практыкамі, а таксама выдалі дзейсныя і практычныя рэкамендацыі.

Т. Локсін падзякаваў медэкспертам за самаадданую працу. Ён адзначыў, што кітайскія спецыялісты за час знаходжання на Філіпінах зрабілі вялікую працу, выдалі вялікую колькасць каштоўных рэкамендацый, што прынесла карысць Філіпінам. Рашэнне ўрада Кітая адправіць групу сваіх экспертаў на Філіпіны прадэманстравала сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі, указаў Т. Локсін, пры гэтым выказаўшы ўпэўненасць у тым, што бакі ў будучыні разгорнуць больш шырокае супрацоўніцтва і будуць поруч змагацца з вірусам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040