Згодна з апублікаванай 17 красавіка дзяржаўным статыстычным Упраўленнем КНР справаздачай, у першым квартале бягучага года аб'ём ВУП Кітая склаў 20,65 трлн. юаняў (каля 2,95 трлн. дол. ЗША), што на 6,8% ніжэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 9,8% ніжэй у параўнанні з папярэднім кварталам.
Дадзеныя паказчыкі чаканыя, паколькі гэты адрэзак часу з'яўляўся для Кітая крытычным перыядам барацьбы з пандэміяй каронавіруса, барацьбы за выратаванне жыццяў асобных грамадзян і бяспеку здароўя ўсяго народа. У гэты час у КНР былі прынятыя ўзмоцненыя супрацьэпідэмічныя меры, якія дапамаглі эфектыўнаму стрымліванню распаўсюджвання віруса, але, разам з тым, прывялі да непазбежнага запаволення эканамічнага росту. Гэта кароткатэрміновая дапушчальная эканамічная цана, якую Кітай заплаціў за выратаванне каштоўных жыццяў сваіх грамадзян і грамадзян іншых дзяржаў.
У цяперашні час эпідэмія распаўсюджваецца ва ўсім свеце, скарачаюцца глабальныя міжнацыянальныя інвестыцыі, гандаль таварамі і ўзаемадзеянне паміж бізнесамі. Паніжаюцца прагнозы росту эканомікі ў многіх краінах, глабальных і рэгіянальных арганізацыях і структурах. У такой міжнароднай абстаноўцы кітайскай эканоміцы вельмі цяжка ўдасканальвацца ў адзіночку, і таму зніжэнне тэмпаў росту-гэта натуральныя і непазбежныя наступствы.
Варта адзначыць, што, нягледзячы на эпідэмію, кітайская эканоміка па-ранейшаму захоўвае станоўчую дынаміку. У першым квартале агульны кошт паслуг у сферы перадачы даных, праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій у Кітаі вырасла на 13,2%, што стымулявала рост ВУП на 0,6%, у той час як рост фінансавай галіны склаў 6%. Акрамя таго, параўнальна хуткае развіццё атрымалі сферы, так ці інакш звязаныя з Інтэрнэтам. Асабліва выраслі аб'ёмы анлайн-пакупак, у прыватнасці, шырокую папулярнасць набралі анлайн-трансляцыі, як спосаб прасоўвання і продажаў тавараў праз Інтэрнэт. Усё часцей на двух ключавых гандлёвых платформах Кітая продажы адной двухгадзіннай анлайнавай прамой трансляцыі перавышаюць 100 млн.юаняў (каля 14,5 млн. долараў ЗША).
Відавочна, што асноўныя тэндэнцыі доўгатэрміновага спрыяльнага эканамічнага развіцця ў Кітаі не зменяцца з-за кароткатэрміновага ўздзеяння эпідэміі і спадарожных негатыўных фактараў. Менавіта таму свет упэўнены ў кітайскім рынку. 8 красавіка – у першы дзень зняцця з горада Ухань каранціну – на анлайн-мерапрыемстве па прыцягненні інвестыцый, праведзеным мясцовым урадам, кампанія WalMart абвясціла аб дадатковых укладаннях ва Ухань 3 млрд. юаняў (каля 430 млн. долараў ЗША).
На думку шэрагу аналітыкаў, чаканае кампенсацыйнае аднаўленне пасля эпідэміі ў пэўнай ступені падтрымала пазітыўны настрой інвестараў, якія аптымістычна ацэньваюць Кітай. Паводле прагнозаў JP Morgan Chase, Кітай, як першая краіна, якая сутыкнулася з запаволеннем эканамічнага росту з-за эпідэміі COVID-19, першай жа і выйдзе з цяжкай сітуацыі. Міжнародны валютны фонд (МВФ) прагназуе, што Кітай стане адной з нямногіх найбуйнейшых эканомік, якая захавае станоўчы рост у гэтым годзе. У 2021 годзе, паводле ацэнак аналітыкаў, тэмпы эканамічнага росту КНР дасягнуць 9,2%. Кітай стане эканомікай з найбольшай хуткасцю аднаўлення сярод краін "Вялікай дваццаткі". Нядаўна ў эксклюзіўным інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая віцэ-прэзідэнт МВФ Чжан Таа заявіў, што дадзены прагноз адлюстроўвае ўпэўненасць у доўгатэрміновым спрыяльным развіцці кітайскай эканомікі.
У цяперашні час працягваецца бесперапыннае распаўсюджванне эпідэміі COVID-19, у сувязі з гэтым растуць рызыкі спаду сусветнай эканомікі, а фактары нестабільнасці і нявызначанасці значна ўзраслі. Кітай павінен правесці падрыхтоўчую працу да доўгатэрміновага рэагавання на пастаянна растучыя знешнія рызыкі, якія абяцаюць стаць гіганцкімі.
Станоўчы факт у тым, што краіна, урад і народ упэўненыя ва ўласнай эканоміцы. Яны здольныя ператварыць крызісы ў магчымасці і выступіць з ініцыятывамі развіцця. Дзякуючы такім намаганням, паскоранае аднаўленне эканомікі Кітая працягне ўносіць важкі пазітыўны ўклад у стабільнасць сусветнай эканомікі.