МЗС КНР: неабходна цалкам спыніць падтрымку ўдзельнікаў беспарадкаў у Сянгане
  2020-04-21 18:10:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды безадказных каментароў, якія гучаць у ЗША, Аўстраліі і Вялікабрытаніі, якія рушылі за арыштам паліцыяй Сянгана Лі Чжыіна і шэрагу іншых т.зв. «дэмакратычных дзеячаў», прэс-прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан 20 красавіка ў Пекіне на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што Сянган з'яўляецца прававым грамадствам, дзе ніхто не можа ставіць сябе вышэй за закон. Паклёп і спекуляцыі з нагоды законнай дзейнасці праваахоўных органаў Сянгана недапушчальныя, – заявіў ён.

"З нагоды арышту, праведзенага паліцыяй САР Сянгана на аснове закона, асобныя заходнія палітыканы зрабілі безадказныя заявы і выказалі грубую крытыку. Некаторыя нават запатрабавалі ад сянганскай паліцыі зняць абвінавачванні і адпусціць арыштаваных. Гэта грубае ўмяшанне ў справы САР Сянган КНР і сур'ёзнае зневажанне прынцыпу вяршэнства закона і незалежнасці ўлады Сянгана. У сувязі з гэтым мы выказваем рэзкае асуджэнне і рашучы пратэст», – канстатаваў прадстаўнік МЗС КНР.

Ён заявіў: "Я яшчэ раз падкрэсліваю, што Сянган з'яўляецца адным са спецыяльных адміністрацыйных раёнаў КНР. Недапушчальна любое знешняе ўмяшанне любых сіл у справы Сягана, якія з'яўляюцца справамі Кітая. Мы заклікаем адпаведныя бакі спыніць любую падтрымку ўдзельнікаў беспарадкаў у Сянгане і ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040