МЗС КНР адказаў на абвінавачванні Трампа ў адказнасці Кітая ў распаўсюджванні каронавіруса: вораг ЗША-гэта вірус, а не Кітай
  2020-04-21 18:12:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай, як і дзясяткі іншых краін, стаў ахвярай каронавіруснай эпідэміі, і амерыканскія палітыкі павінны памятаць пра тое, што іх вораг - вірус, а не КНР, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Пра тое, што ЗША маюць намер паслаць у Кітай следчых па справе паходжання каронавіруса, кіраўнік Штатаў паведаміў 19 красавіка. На думку Д. Трампа, Кітай павінен панесці адказнасць за распаўсюджванне каронавіруса. Пазіцыя Пекіна ў тым, што каронавірус – вораг агульнага чалавецтва, ён можа з'явіцца ў любы час і ў любым месцы на планеце. Кітай, як і ўсе іншыя краіны, таксама падвергнуўся нападу каронавіруса і стаў яго ахвярай, а не справакаваў яго, і тым больш не з'яўляецца "саўдзельнікам" віруса. Ён дадаў, што міжнародная супольнасць павінна сумесна працаваць над тым, каб спыніць інфекцыю, а не паказваць пальцамі адно на аднаго і шукаць вінаватых.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040