Кітайскія медыкі прыступілі да працы ва Узбекістане
  2020-04-21 18:18:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных кітайскай медбрыгады ва Узбекістане, кітайскія медыкі ўжо пачалі аказваць кансультатыўную і практычную дапамогу мясцовым калегам па лячэнні хворых з каронавіруснай інфекцыяй/COVID-19/. Каб найбольш эфектыўна выкарыстоўваць час, спецыілісты з Кітая напярэдадні падзяліліся на тры групы. Першая група адправілася ў дзіцячую бальніцу і цэнтр экстранай медыцынскай дапамогі ў Самаркандскай вобласці, дзе дала прапановы па рэканструкцыі бальніцы і правяла лекцыю для мясцовых лекараў, а дзве групы, што засталіся, паасобку сустрэліся з экспертамі НДІ вірусалогіі і НДІ эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і інфекцыйных захворванняў краіны, наведалі модульныя бальніцы, падзяліліся сваім клінічным вопытам. Яны таксама правялі відэаканферэнцыю з лекарамі, што знаходзяцца на перадавой барацьбы з вірусам. Фотаздымкі Сіньхуа / фатаграфіі прадастаўлены кітайскай медбрыгадай ва Узбекістане

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040