МЗС КНР абверг выказванні ЗША аб паходжанні каранавіруса ў лабараторыі Уханя
  2020-04-21 18:31:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды выказванняў пра тое, што крыніцу каранавіруса новага тыпу трэба шукаць ва Уханьскім інстытуце вірусалогіі, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан 20 красавіка ў Пекіне на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што пытанне аб паходжанні каранавіруса новага тыпу нельга палітызаваць. Выказванні амерыканскага боку не маюць ніякіх доказаў і ніякай логікі. Кітай спадзяецца, што асобныя прадстаўнікі амерыканскага боку будуць паважаць факты, навуку і міжнароднае справядлівае меркаванне.

СААЗ, навукоўцы і эксперты ў галіне грамадскай аховы здароўя з большасці краін свету, у тым ліку і ЗША, лічаць, што няма доказаў паходжання каранавіруса новага тыпу ў названай лабараторыі, канстатаваў Гэн Шуан. У інтэрв'ю беспадстаўныя абвінавачванні амерыканскага боку былі цалкам абвергнуты адказнай асобай Уханьскага інстытута вірусалогіі, асабліва адзначыў прадстаўнік МЗС КНР.

Асобныя персоны з ЗША, якія распаўсюджваюць безадказныя выказванні, павінны зразумець, што іх вораг не Кітай, а вірус. Іх актуальная задача -- барацьба з эпідэміяй у краіне і ўмацаванне супрацьэпідэмічнага міжнароднага супрацоўніцтва, а не абвінавачванне Кітая і зняцце з сябе адказнасці, заявіў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040