У ЗША колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 перавысіла 800 тыс. - Універсітэт Джонса Хопкінса
  2020-04-22 15:53:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 14:30 аўторка па паўночнаамерыканскім усходнім часе колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу / COVID-19 / у ЗША перавысіла 800 тыс. і дасягнула 804194 чалавек. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) пры Універсітэце Джонса Хопкінса.

Паводле даных, колькасць выпадкаў смерці ад COVID-19 у ЗША павялічылася да 43200.

Пры гэтым, у штаце Нью-Ёрк зафіксаваныя 257.125 выпадкаў захворвання і 18.821 смяротных зыходаў, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам захворвання і смяротнасці ў краіне. У штаце Нью-Джэрсі былі пацверджаны 88806 выпадкаў, 4520 пацыентаў памерлі. Больш за 30 тыс. выпадкаў захворвання выяўлена таксама ў Масачусецы, Пенсільваніі, Каліфорніі, Мічыгане і Ілінойсе. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040