Каронавірус новага тыпу "не з'яўляецца вынікам маніпуляцый і не быў створаны штучна" - СААЗ
  2020-04-22 16:10:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Уся наяўная інфармацыя сведчыць пра тое, што каронавірус новага тыпу мае жывёльнае паходжанне і не з'яўляецца вынікам маніпуляцый, а таксама не быў штучна створаны ў лабараторыях або дзе б там ні было яшчэ. Пра гэта ў Жэневе заявіла афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Фадэла Чаіб.

"Па ўсёй верагоднасці, экалагічным рэзервуарам для віруса служаць кажаны, аднак тое, якім чынам вірус трапіў ад іх да людзей, яшчэ трэба будзе даведацца і высветліць", - распавяла журналістам афіцыйны прадстаўнік СААЗ на віртуальным брыфінгу для прэсы.

"Цалкам дакладна існуе нейкі пасрэднік - іншая жывёла, якая перадае хваробу ад кажаноў людзям", - дадала Ф. Чаіб.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што СААЗ змагаецца адразу з двума пандэміямі. "Мы маем справу з пандэміяй, выкліканай вірусам, але нам таксама даводзіцца змагацца і з так званай "інфадэміяй". Калі з'яўляецца новы вірус, як гэта адбываецца цяпер, чакана ўзнікаюць і распаўсюджваюцца самыя розныя ілжывыя тэорыі адносна яго паходжання". --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040