ЗША на мінулым тыдні скарацілі аб'ём здабычы сырой нафты
  2020-04-23 17:28:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Здабыча сырой нафты ў ЗША знізілася на працягу тыдня. Пра гэта ў сераду паведаміла ўпраўленне па энергетычнай інфармацыі ЗША. Паводле звестак упраўлення, здабыча сырой нафты ў ЗША на мінулым тыдні склала ў сярэднім 12,2 млн барэляў за суткі, што на 100 тыс. барэляў менш, чым на папярэдняй тыдні. У сераду на таргах было зафіксавана павышэнне коштаў на нафту, у прыватнасці, амерыканскі бэнчмарк падняўся на 19 працэнтаў. На Нью-Ёркскай таварнай біржы цана на нафту маркі WTI з пастаўкай у чэрвені вырасла на 2,21 долара і склала 13,78 долараў за барэль. На Лонданскай міжкантынентальнай біржы цана на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені вырасла на 1,04 долара і склала 20,37 долара за барэль. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040