Паводле паведамлення ад 24 красавіка на сайце палітычных навін ЗША «Палітыка», Камітэт Сената ЗША распрацаваў мемарандум аб'ёмам 57 старонак і парэкамендаваў прадстаўнікам перадвыбарчых лагераў партыі яго прачытаць, прапаноўваючы кандыдатам-рэспубліканцам супрацьстаяць эпідэміі шляхам нападу на Кітай.
У дакуменце вылучылі тры асноўныя напрамкі атакі: абвінаваціць Кітай ва ўтойванні даных аб каранавірусе і асудзіць дэмакратаў за іх «больш мяккае стаўленне да Кітая», а таксама прапанаваць рэспубліканцам «прасоўваць санкцыі супраць Кітая на той падставе, што апошні звязаны з распаўсюджваннем віруса» .
Дакумент на брыфінгу пракаментавала афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін. «Прапаную ўсім уважліва з ім азнаёміцца, бо гэта сапраўды «добры сцэнарый», -- сказала яна і дадала, што карыстальнікі сацыяльных сетак у ЗША называюць гэты дакумент не інакш як «чырвоная кніга хлусні».