У ЗША з кожным днём пагаршаецца сітуацыя з каранавірусам. Некаторыя амерыканскія палітыкі ў парыве адчаю пачалі патрабаваць узбуджэння крымінальнай справы і пакрыцця страт. Складзены амерыканскімі палітыканамі пазоў не мае законных падстаў. Згодна з прынцыпам дыпламатычнага імунітэту суверэна, любая дзяржава, урад і яго маёмасць не знаходзіцца пад юрысдыкцыяй судоў іншай дзяржавы. Таму амерыканскія суды не маюць на гэта правоў. Нават калі яны звернуцца да міжнародных судоў, то Кітай ужо цалкам выканаў усе абавязацельствы, прадугледжаныя ў Міжнародных медыка-санітарных правілах. Паміж КНР і ЗША няма супярэчнасцяў, звязаных з парушэннем двухбаковых дамоваў, бо бакі ніколі не падпісвалі ніякіх дамоваў або пратаколаў з нагоды грамадскай аховы здароўя і надзвычайных сітуацый. Прафесар міжнароднага права універсітэта Чыкага Том Гінзбург адзначыў, што шмат хто з палітыкаў ачарняе Кітай толькі для таго, каб схаваць памылкі адміністрацыі ЗША.
Складзены пазоў не мае ніякіх фактычных падстаў. Генеральны пракурор амерыканскага штата Місуры Эрык Шміт падаў пазоў супраць Кітая, абвінаваціўшы кітайскі ўрад у прадастаўленні непраўдзівай інфармацыі аб эпідэміі і скупцы масак і іншых сродкаў супрацьэпідэмічнай абароны. Гэты паклёп лёгка абвяргаецца рэальнымі фактамі. Кітай з самага пачатку эпідэміі COVID-19 прытрымліваўся адкрытай, празрыстай і адказнай пазіцыі. ЗША наўпрост атрымлівалі з Кітая ўсю інфармацыю аб эпідэміі; тэхнічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі таксама праводзіцца стабільна добра. У газетах «Вашынгтон пост» і «Нью-Ёрк таймс» публікаваліся артыкулы, у якіх працэс супрацьдзеяння эпідэміі COVID-19 у ЗША быў апісаны згодна з часовай лініяй. У артыкулах паказваецца, што менавіта лідар ЗША і яго каманда накіравалі краіну на «памылковы шлях».
Што тычыцца абвінавачван
няў на адрас Кітая пра назапашванне медыцынскіх сродкаў, то гэта не што іншае, як «перакладанне з хворай галавы на здаровую». Згодна з няпоўнай статыстыкай мытні Кітая, з 1 сакавіка па 17 красавіка Кітай прадаставіў 1 млрд 864 млн ахоўных масак, 258 млн пар медыцынскіх і іншых пальчатак, 29,19 млн камплектаў медыцынскага ахоўнага адзення, 3,13 млн ахоўных акуляраў, 156 апаратаў ШВЛ для інвазіўнай вентыляцыі лёгкіх, 4254 апараты ШВЛ для неiнвазiўнай вентыляцыі лёгкіх. Кітай прадаставіў амерыканскаму боку ўсе ўмовы для закупак у Кітаі, розныя колы кітайскага грамадства таксама аказалі матэрыяльную дапамогу ЗША -- усе гэтыя дзеянні атрымалі шырокае прызнанне ў ЗША.
Неабгрунтавана пададзеныя пазовы ЗША парушаюць міжнароднае права. Сутыкнуўшыся з эпідэміяй, усё чалавецтва стала ахвярай. Ніколі не было такога прэцэдэнту, каб патрабавалі ў пэўных краін і нацый кампенсацыі шкоды з-за надзвычайнай сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, паколькі такія дзеянні непазбежна распальваюць нянавісць і штучна прыводзяць да трагедый ва ўсім свеце.