Кіраўнік ДКЗ КНР: Кітай гатовы падзяліцца сваім вопытам лячэння цяжкахворых COVID-19
  2020-04-27 16:03:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 красавіка ачуняў апошні пацыент з цяжкай формай праходжання захворвання COVID-19 у горадзе Ухань, што звяло колькасць такіх пацыентаў у гэтым горадзе да нуля. Нядаўна ў эксклюзіўным інтэрв'ю кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя (ДКЗ) КНР Ма Сяавэй адзначыў, што Кітай гатовы падзяліцца з міжнароднай супольнасцю сваім вопытам лячэння цяжкахворых COVID-19.

Кіраўнік ДКЗ КНР Ма Сяавэй: «Колькасць цяжкахворых COVID-19 ва Ухане зведзена да нуля - гэта азначае, што дасягнута вырашальная перамога за горад Ухань, а ў Кітаі лячэнне пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, дасягнула перадавога міжнароднага ўзроўню. У краіне дасягнулі вялізнага прагрэсу ў правядзенні інтэнсіўнай тэрапіі і лячэнні цяжкіх рэспіраторных інфекцыйных захворванняў ".

19 лютага колькасць цяжкахворых COVID-19 ва Ухане дасягнула максімуму - 9.689 чалавек, а цяпер у горадзе няма ніводнаго цяжкахворага пацыента COVID-19. Каэфіцыент выздараўлення ў горадзе Ухань склаў 92,2%, пры гэтым каэфіцыент выздараўлення цяжкахворых пацыентаў - 88,9%.

Кіраўнік ДКЗ КНР Ма Сяавэй: «У Кітаі была створана сістэма медыцынскага кіравання, напрыклад, вывучэнне выпадкаў заражэння і абмеркаванне выпадкаў смерці за 24 гадзіны, кансультацыі і абыход экспертамі, сістэма кіравання сястрынскім доглядам і інш.".

У нас ёсць шмат асаблівасцяў у метадах лячэння, у тым ліку, інтэграцыя базавай і клінічнай медыцыны, даследаванне паталагічнай анатоміі, каб выявіць месцы, праз якія вірус пранікае ў арганізм, і адкарэктаваць наступны этап лячэння. Інтэграцыя «фронту і тылу», медперсанал у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, рэспіраторнай медыцыны, гематалогіі, імуналогіі і інш. праводзяць дыстанцыйныя кансультацыі, аб'яднаныя сілы ўсёй краіны для правядзення выратавальных работ. Інтэграцыя медыцыны і сястрынскай справы. Інтэграцыя медыцыны і кіравання, у Кітаі створана комплексная працэдура і ацэначная сістэма з уніфікаваным стандартам.

Гэты вопыт не толькі каштоўны для лячэння віруснай пнеўманіі ў будучыні, ім можна падзяліцца з міжнароднай супольнасцю.

Кіраўнік ДКЗ КНР Ма Сяавэй: «Пасля лячэння пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, некаторыя пацыенты з асноўнымі захворваннямі працягваюць профільнае лячэнне ў адпаведных аддзяленнях бальніц высокага ўзроўню ва Ухане. У гэтым плане была зроблена неабходная падрыхтоўка».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040