Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі ў Шэньсі падкрэсліў важнасць «духу пераезду на захад»
  2020-04-27 15:55:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ходзе інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) падчас наведвання Сіаньскага ўніверсітэта «Цзяатун» старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў выкладчыкаў і студэнтаў навучальнай установы заставацца вернымі сваёй першапачатковай мэце, працягваць развіваць «дух пераезду на захад» і перадаваць яго з пакалення ў пакаленне. Паводле яго слоў, кітайская нацыя ў працэсе свайго фарміравання пераадолела нямала цяжкасцяў, і «дух пераезду на захад» мае вялікае значэнне для ўсёй дзяржавы, нацыі і развіцця заходніх раёнаў Кітая.

У 50-я гады мінулага стагоддзя для падтрымкі сацыяльна-эканамічнага развіцця заходніх раёнаў краіны «Цзяатун» пераехаў з Шанхая ў горад Сіань. Разам з ВНУ пераехалі ў Сіань звыш 1400 выкладчыкаў і каля 3000 студэнтаў. Пераезд універсітэта мае важнае значэнне для ўсёй дзяржавы і развіцця заходніх раёнаў Кітая. Ён унёс вялікі ўклад у будаўніцтва дзяржавы. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што асновай «духу пераезду на захад» з'яўляецца патрыятызм, які застаецца крыніцай сілы, якая стымулюе развіццё Кітая на працягу ўсіх гэтых гадоў.

Сёлета ў Кітаі завяршаецца рэалізацыя пастаўленых мэтаў па ліквідацыі беднасці і ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці. Эпідэмія COVID-19 кінула сур'ёзны выклік эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Кітая. У дадзенай сітуацыі да «духу пераезду на захад» дадаліся новыя складнікі сучаснай эпохі. Ён стаў магутнай апорай для падтрымання Кітая на шляху бесперапыннага пераадолення цяжкасцяў і заваявання перамогі. На яго аснове медработнікі прынялі актыўны ўдзел у аказанні дапамогі супрацьстаянню COVID-19 у правінцыі Хубэй.

На аснове «духу пераезду на захад» у пачатку 1960-х гадоў сотні маладых людзей паехалі ў раён апустыньвання, размешчаны ў 300 кіламетрах ад Пекіна, і пачалі там актыўна саджаць дрэвы. Дзякуючы намаганням трох пакаленняў сёння мы маем выдатны лясны масіў «Сайханьба». У 2017 годзе яго стваральнікі атрымалі вышэйшую ўзнагароду ААН у галіне навакольнага асяроддзя «Чэмпіёны Зямлі» за выдатны ўклад у аднаўленне ландшафтаў.

Зараз акцэнт на важнасці «духу пераезду на захад», зроблены Сі Цзіньпінам, мае асобае значэнне. Гэта стала рухаючай сілай не толькі для заахвочвання кітайскага народа ў працягу супрацьстаяння эпідэміяі і імкненні да канчатковай перамогі ў гэтай барацьбе, але і для садзейнічання дасягненню пастаўленых мэтаў па ліквідацыі беднасці і ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040