17-я сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання адкрылася ў нядзелю. На ёй запланаваны разгляд шэрагу законапраектаў і праектаў паправак, у тым ліку праект закона аб адміністрацыйнай дысцыпліне і праект паправак да закона аб прафілактыцы і кантролі над забруджваннем навакольнага асяроддзя цвёрдымі адходамі.
Іншыя заканадаўчыя дакументы ўключаюць у сябе законапраект аб біялагічнай бяспецы, праекты паправак да законаў народнай ўзброенай паліцыі, праект перагледжанага закона аб аўтарскіх правах.
На сесіі будуць таксама разгледжаны праект рашэння аб даце правядзення 3-ці сесіі УСНП 13-га склікання, праект рашэння аб надзяленні Дзяржсавета КНР паўнамоцтвамі часовага рэгулявання рэалізацыі адпаведных законаў і нарматыўных актаў у пілотнай зоне свабоднага гандлю ў прав. Хайнань, даклад аб ахове навакольнага асяроддзя і інш.
Сесія будзе доўжыцца па 29 красавіка.