Ангела Меркель паказала на неабходнасць улічваць пытанні абароны клімату пры распрацоўцы мер стымулявання эканомікі
  2020-04-29 12:21:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцлер Ангела Меркель паказала на неабходнасць улічваць пытанні абароны клімату пры распрацоўцы мер па стымуляванні эканомікі, пацярпелай ад пандэміі COVID-19.

28 красавіка ў Берліне ў фармаце відэасувязі адбылася штогадовая міжнародная канферэнцыя "Петэрбергскі кліматычны дыялог". А. Меркель у сваім выступленні адзначыла, што чакаецца "складаная дыскусія" аб размеркаванні сродкаў перад тварам эканамічных страт ад эпідэміі, але неабходна дакладна заявіць, што не варта эканоміць на абароне клімату, трэба інвесціраваць ва ўстойлівыя тэхналогіі.

Паводле яе слоў, пандэмія стала чарговай дэманстрацыяй важнасці міжнароднага супрацоўніцтва, у цесна ўзаемазлучаным свеце дабрабыт асобных краін заўсёды залежыць ад глабальнага дабрабыту. Існуе прынцып, які выкарыстоўваецца і ў дачыненні да ўсіх выклікаў, уключаючы COVID-19, эканамічныя, фінансавыя і кліматычныя крызісы. Чым больш актыўнае супрацоўніцтва, тым у большай ступені мы можам пазбегнуць або паменшыць чалавечыя пакуты і эканамічныя ўзрушэнні, падкрэсліла канцлер.

А. Меркель абвясціла, што Германія павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным аб'ёме выпрацоўкі электрычнасці да 65% да 2030 года і адмовіцца ад выкарыстання ЦЭС на вугалі да 2038 года. ФРГ таксама будзе працягваць уносіць уклад у фінансаванне глабальных кліматычных дзеянняў пасля 2020 года ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем па клімаце.

У апошні час выкіды двухвокісу вугляроду скараціліся, але гэта было выклікана прыпыненнем вытворчасці, "таму мы павінны працягваць несці адказнасць і выконваць Парыжскае пагадненне па клімаце", падкрэсліла яна.

Нефармальная міністэрская канферэнцыя "Петэрбергскі кліматычны дыялог", створаная па ініцыятыве Германіі, праводзіцца штогод з 2011 года ў Берліне ў рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі ААН па змяненні клімату. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040