Дзеянні і выказванні Майка Пампея парушаюць нормы чалавечай маралі
  2020-04-29 15:23:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гісторыі Злучаных Штатаў, напэўна, не было такога дзяржсакратара, як Майк Пампея, які толькі распаўсюджвае хлусню і сее падман. А з пачатку эпідэміі COVID-19 дзеянні і выказванні Майка Пампея парушылі ўсе нормы чалавечай маралі.

На днях часопіс Foreign Affairs ( «Міжнародныя адносіны») апублікаваў артыкул былога памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і АЦР Курта Кэмпбела і вядучага супрацоўніка Цэнтра па вывучэнні Кітая Ельскага універсітэта Раша Дошы. Яны лічаць, што Майк Пампея нясе галоўную адказнасць за неэфектыўнае супрацьстаянне каронавіруснай інфекцыі ў краіне.

Па-першае, дзеянні Пампея, якія падтрымліваюць прыпыненне фінансавання СААЗ, контрпрадуктыўныя для глабальнага супрацьстаяння вірусу, асабліва ў найменш развітых краінах.

Нядаўна Майк Пампея абвінаваціў СААЗ у тым, што Арганізацыя не спраўляецца са сваёй місіяй абараняць свет ад глабальнай пандэміі, таму ўлады ЗША маюць намер перагледзець унёскі ў гэтую арганізацыю. Такая ганарыстасць выклікала велізарнае абурэнне ў міжнароднай супольнасці.

Па-другое, каб пакрыць некампетэнтнасць амерыканскай адміністрацыі ў плане проціэпідэмічнай працы Майк Пампея перакладаў віну за эпідэмію на Кітай, наўмысна правакуючы канфрантацыю, што стала чарговым падрывам міжнароднай проціэпідэмічнай дзейнасці.

Па-трэцяе, у той час, калі пандэмія ўжо нанесла шкоду ўсяму свету, Майк Пампея працягвае падбухторваць урад ЗША да працяглага «жорсткага ціску» на такія краіны, як Іран і Куба, што можа прывесці да ўзмацнення гуманітарнай катастрофы.

У нядаўнім каментары ў газеце «Вашынгтон пост» адзначаецца, што, калі Ірану вельмі патрэбная гуманітарная дапамога, такія палітыкі, як Пампея, адстойваюць працяг санкцыйных мераў у дачыненні да Тэгерана, нягледзячы на заклікі Вялікабрытаніі і іншых заходніх краін - палегчыць санкцыі на фоне пандэміі. Той факт, што амерыканскі бок разглядае пандэмію як зручны сродак для «жорсткага ціску», можа прывесці да гібелі яшчэ большай колькасці людзей.

Па-чацвёртае, будучы знаешнім назіральнікам, Пампея не прымаў і не прымае ніякіх эфектыўных супрацьэпідэмічных мер. Яго мэта - гэта толькі імкненне да асабістых палітычных інтарэсаў, яму няма справы да абароны жыцця і здароўя людзей.

«Вашынгтон пост» піша: «Пампея паступае, як чалавек-невідзімка, калі гаворка ідзе пра ўсё, што тычыцца супрацьстаяння каронавіруснай пнеўманіі, гэта адзін з горшых дзяржсакратароў у гісторыі ЗША».

Нават калі ў ЗША быў востры дэфіцыт супрацьэпідэмічных сродкаў, Пампея не прыкладаў ніякіх намаганняў па арганізацыі паставак і каардынацыі проціэпідэмічнай працы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040