Кітай паставіць у Замбію медыцынскія сродкі для барацьбы з COVID-19
  2020-04-29 15:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Замбія падпісалі пагадненне аб пастаўках медыцынскіх сродкаў, закліканых дапамагчы гэтай паўднёваафрыканскай краіне ў яе барацьбе з COVID-19.

У адпаведнасці з пагадненнем улады Кітая накіруюць у Замбію дзве партыі медыцынскіх сродкаў.

Пасол Кітая ў Замбіі Лі Цзе заявіў на цырымоніі падпісання пагаднення, што Кітай спачувае Замбіі ў сувязі з тым, што адбываецца, і акажа ёй дапамогу ў такі цяжкі час.

У сваю чаргу, міністр аховы здароўя Замбіі Чыталу Чылуфья падзякаваў Кітай за салідарнасць, праяўленую падчас барацьбы з пандэміяй.

Паводле яго слоў, Замбія шануе дапамогу, аказаную Кітаем у розных галінах, у тым ліку і ў сферы аховы здароўя.

У Замбіі адзначана 95 выпадкаў захворвання на каронавірус. Тры чалавекі памерлі. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040