Дырэктар лабараторыі ва Ухане адхіліў тэорыю змовы, якая тычыцца COVID-19 - Рэйтэр
  2020-04-29 15:31:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Сцвярджэнні, што каронавірус новага тыпу быў створаны ў Кітайскай нацыянальнай лабараторыі біялагічнай бяспекі пры Інстытуце вірусалогіі Уханя, з'яўляюцца неабгрунтаванымі і супярэчаць усім наяўным фактам. Пра гэта ў нядаўнім пісьмовым інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр заявіў дырэктар гэтай лабараторыі Юань Чжымін.

Па словах Юань Чжыміна, "зламысныя" сцвярджэнні аб лабараторыі "былі ўзятыя з паветра" і супярэчаць усёй наяўнай інфармацыі. "Інстытут вірусалогіі Уханя не мае намераў і магчымасцяў па распрацоўцы і стварэнні каронавіруса новага тыпу", і "ў геноме SARS-CoV-2 няма ніякай інфармацыі, якая казала б пра яго штучнае паходжанне", - распавёў ён у інтэрв'ю Рэйтэр.

Як напісала агенцтва, некаторыя тэорыі змовы былі падагрэтыя навуковай публікацыяй Індыйскага тэхналагічнага інстытута, што шырока разышлася і ў далейшым была адкліканая. У публікацыі адзначалася, што бялкі, якія змяшчаюцца ў каронавірусе, маюць "дзіўнае падабенства" з тымі, што ўтрымліваюцца ў вірусе ВІЧ.

Большасць навукоўцаў, аднак, сыходзяцца ў меркаванні, што SARS-CoV-2 з'явіўся ў дзікай прыродзе, і яго патэнцыяльнымі пераносчыкамі называюць кажаноў і пангалінаў. Навукоўцы прыйшлі да кансенсусу, што каронавірус паўстаў натуральным чынам, адзначае Рэйтэр.

"Больш за 70 працэнтаў інфекцыйных захворванняў узнікаюць у жывёльным асяроддзі, асабліва сярод дзікіх жывёл", - Юань Чжымін сказаў Рэйтэр.

Па словах навукоўцаў, усе сем вядомых чалавечых каронавірусаў з'явіліся сярод кажаноў, мышэй або хатніх жывёл.

Акрамя таго, дырэктар лабараторыі таксама адхіліў тэорыі пра тое, што лабараторыя выпадкова выпусціла каронавірус, атрыманы ёю ад кажаноў у навуковых мэтах. Ён падкрэсліў, што ў лабараторыі строга выконваюцца нормы біялагічнай бяспекі.

"Лабараторыі з высокім узроўнем біялагічнай бяспекі валодаюць прасунутымі сродкамі абароны, і на іх тэрыторыі дзейнічаюць строгія меры, закліканыя забяспечыць бяспеку супрацоўнікаў лабараторыі і прадухіліць заражэнне навакольнага асяроддзя", - сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што яго інстытут - прыхільнік празрыстасці і своечасова будзе дзяліцца ўсёй наяўнай інфармацыяй аб каронавірусе.

Што ж тычыцца пытання, хто менавіта з'яўляецца крыніцай віруса, Юань Чжымін сказаў Рэйтэр, што на гэтае пытанне "адказу па-ранейшаму няма".

Ён спаслаўся на публікацыю брытанскіх і нямецкіх навукоўцаў, якую яны распаўсюдзілі ў гэтым месяцы і ў якой адзначаецца, што варыянт SARS-CoV-2, адзначаны ў ЗША, з'яўляецца больш "прымітыўнай" версіяй кітайскага варыянту віруса і, магчыма, з'явіўся ў Злучаных Штатах раней , чым у Кітаі. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040