Сі Цзіньпін старшынстваваў на пасяджэнні ПК Палітбюро ЦК КПК па пытаннях рэгулярнага кантролю эпідэміі і падтрымкі развіцця прав. Хубэй
  2020-04-30 14:31:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прысвечанае рэгулярным мерам прафілактыкі і супрацьэпідэмічнага кантролю, а таксама падтрымцы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў правінцыі Хубэй. На пасяджэнні ПК Палітбюро ЦК КПК была прааналізавана сітуацыя з COVID-19 у Кітаі і за мяжой.

Сі Цзіньпін адзначыў, што нястомныя намаганні прывялі да значнага прарыву ў бітве за абарону правінцыі Хубэй і яе адміністрацыйнага цэнтра горада Ухань, а агульнанацыянальная барацьба з эпідэміяй прынесла стратэгічна важныя поспехі. Пандэмія COVID-19 працягвае імкліва распаўсюджвацца за мяжой, сказаў ён, адзначыўшы ўсё большы ціск, абумоўлены намаганнямі па прадухіленні завозных выпадкаў заражэння, а таксама складанасцямі ў спыненні паўторнай успышкі эпідэміі ўнутры краіны.

Усе раёны краіны і органы ўлады павінны скрупулёзна ажыццяўляць рэгулярныя меры супрацьэпідэмічнага кантролю для прадастаўлення надзейнай гарантыі поўнага аднаўлення сацыяльна-эканамічнага парадку, адзначыў Сі Цзіньпін. Падкрэсліўшы важнасць правядзення мер прафілактыкі і супрацьэпідэмічнага кантролю ў ключавых раёнах і сярод уразлівых груп насельніцтва, Сі Цзіньпін звярнуўся да правінцыі Хэйлунцзян с просьбай прыкласці асаблівыя намаганні для прадухілення заражэнняў у бальніцах і рабіць усё магчымае для лячэння пацыентаў.

Правінцыя Хубэй, у тым ліку горад Ухань, павінны і далей умацоўваць меры прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй на ўзроўні мікрараёнаў, сказаў Сі Цзіньпін. Ён таксама заклікаў працягваць ажыццяўленне ключавых задач па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі ў Пекіне. Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць кантролю за эпідэміяй на транспарце і ў турыстычных месцах падчас пяцідзённых канікул з нагоды Дня працы /1 мая/, а таксама папрасіў навучальныя ўстановы паслядоўна аднаўляць заняткі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040