Эканоміка ЗША скарацілася на 4,8% у першым квартале пад уздзеяннем COVID-19
  2020-04-30 15:11:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эканамічная актыўнасць у ЗША ў першым квартале бягучага года скарацілася на 4,8% у гадавым вылічэнні пад уздзеяннем COVID-19, што стала самым вялікім спадам пасля Вялікай рэцэсіі. Пра гэта паведаміла сёння Міністэрства гандлю ЗША.

Зніжэнне рэальнага ВУП у першым квартале часткова было выклікана рэакцыяй на распаўсюджванне COVID-19, бо асобныя штаты у сакавіку выпусцілі распараджэнні "заставацца дома", вынікае з папярэдняй ацэнкі Бюро эканамічнага аналізу пры міністэрстве.

Шырокае распаўсюджванне распараджэнняў і іншых мер па стрымліванні віруса прывяло да хуткай змены попыту, паколькі прадпрыемствы і школы перайшлі на выдалены рэжым працы або спынілі дзейнасць, а спажыўцы адмовіліся, абмежавалі або перанакіравалі свае выдаткі, адзначылі ў бюро. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040