Магчымасці краін па пераадоленні COVID-19 істотна адрозніваюцца -- ПРААН
  2020-04-30 15:15:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Магчымасці краін па пераадоленні эпідэміі COVID-19 і аднаўленні пасля эпідэміялагічнага крызісу істотна адрозніваюцца. Пра гэта сведчаць апублікаваныя даныя Праграмы развіцця ААН.

ПРААН прадставіла даныя па розных паказчыках для 189 краін, у тым ліку ўзровень развіцця, няроўнасці, развітасці сістэмы аховы здароўя, а таксама ступень ахопу насельніцтва інтэрнэтам, каб ацаніць патэнцыял кожнай краіны ў галіне пераадолення эпідэміі COVID-19. Магчымасці розных краін у гэтых адносінах вельмі моцна адрозніваюцца. У найбольш развітых краінах на кожныя 10 тыс. чалавек у сярэднім прыпадае 55 бальнічных ложкаў, больш за 30 лекараў і 81 медсястра, у той час як у найменш развітых краінах гэтыя паказчыкі роўныя 7, 2,5 і 6 адпаведна.

Акрамя таго, ва ўмовах дзеяння рэжыму маштабнага каранціну і самаізаляцыі ва ўсіх краінах адрозненні ў выкарыстанні сучасных сродкаў інфармацыі ўзмацняюцца як ніколі раней. Прыблізна 6,5 млрд чалавек па-ранейшаму не маюць доступу да надзейнага шырокапалоснага інтэрнэту, што, у сваю чаргу, абмяжоўвае іх магчымасці ў прафесійнай сферы і атрыманні далейшай адукацыі.

Даныя ПРААН таксама агаляюць слабасць розных краін у пераадоленні эпідэміялагічнага крызісу. Маламаёмасныя пласты насельніцтва найбольш востра адчуваюць крызіс. Прыкладна чвэрць людзей па-ранейшаму жыве ва ўмовах галечы або адчувае яе ўплыў, больш за 40 працэнтаў насельніцтва па ўсім свеце зусім не маюць сацыяльнага забеспячэння. Краіны, залежныя ад прытоку замежнай валюты і турыстычнай галіны, у цяперашні час знаходзяцца пад моцным ударам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040