Рэкамендацыі Белага дома па COVID-19 будуць знікаць па меры аднаўлення штатамі сваіх эканомік - Д. Трамп
  2020-04-30 17:12:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў, што дзеючыя рэкамендацыі Белага дома адносна пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /, будуць "знікаць", паколькі ўсё больш штатаў пачынаюць аднаўляць функцыянаванне сваіх эканомік, нягледзячы на заклапочанасць з нагоды эпідэміі.

"Яны будуць знікаць, таму што цяпер гэта робяць губернатары", - сказаў Д. Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме з губернатарам штата Луізіяна Джонам Эдвардсам, паведаміла выданне The Hill.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс адзначыў, што рэкамендацыі былі ўключаныя губернатарамі ў планы па аднаўленні работ. На яго думку, гэтыя прынцыпы з часам будуць паступова адменены.

Тэрмін дзеяння цяперашніх рэкамендацый, якія ўключаюць такія меры, як фізічнае дыстанцыяванне, пазбяганне вялікіх скапленняў людзей і праца з дому, заканчваецца ў чацвер.

16 красавіка Трамп апублікаваў кіруючыя прынцыпы для штатаў і акругаў, рэкамендуючы ім трохэтапны падыход для аднаўлення функцыянавання сваіх эканомік да 1 траўня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040