Агульная колькасць смерцяў пацыентаў ад COVID-19 у ЗША перавысіла 60 тысяч - Універсітэт Джонса Хопкінса
  2020-04-30 17:15:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць памерлых ад пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу (COVID-19), у ЗША перавысіла 60 тыс. чалавек. Пра гэта сведчаць даныя Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі пры Універсітэце Джонса Хопкінса.

Паводле гэтых даных, па стане на 16:00 серады па паўночнаамерыканскім усходнім часе ў ЗША ад COVID-19 памерлі 60207 чалавек.

Агульная колькасць пацыентаў з COVID-19 у ЗША склала 1.030.487 чалавек. У штаце Нью-Ёрк зарэгістравана найбольшая колькасць выпадкаў заражэння і смерцяў - 299.691 і 23.384 адпаведна. Паводле даных універсітэта, іншымі найбольш пацярпелымі ад COVID-19 рэгіёнамі краіны сталі штаты Нью-Джэрсі / 6771 лятальны выпадак /, Мічыган / 3673 /, Масачусэтс / 3153 /.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040