Каментар: Спрабуючы «націснуць» на СААЗ, Майк Пампея супрацьпастаўляе сябе ўсяму цывілізаванаму свету
  2020-05-01 14:21:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 красавіка ў Вашынгтоне дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ў чарговы раз абвінаваціў Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў так званым няўдалым выкананні задач па барацьбе з эпідэміяй COVID-19 і прыгразіў перагледзець дзейнасць арганізацыі з-за яе «няздольнасці эфектыўна выкарыстоўваць грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў».

У гэты крытычны момант, калі колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у Злучаных Штатах ужо перавысіла адзін мільён, Майк Пампея не канцэнтруецца на выратаванні жыццяў амерыканскіх грамадзян, а спрабуе ўжываць палітычны ціск у дачыненні да СААЗ, тым самым супрацьпастаўляючы сябе ўсяму цывілізаванаму свету.

3 студзеня, праз два дні пасля атрымання афіцыйнага даклада з Кітая, СААЗ забіла агульнасусьветную трывогу аб з'яўленні выпадкаў невытлумачальнай пнеўманіі, а з 7 студзеня пачала рэгулярна праводзіць пасяджэнні па тэлефоннай і інтэрнэт-сувязі, падчас якіх інфармавала розныя краіны, у тым ліку і ЗША, падаючы актуальную інфармацыю аб эпідэміі. У лютым СААЗ накіравала ў Кітай міжнародную групу экспертаў, у склад якой увайшлі таксама два эксперты са Злучаных Штатаў.

У канцы студзеня СААЗ абвясціла эпідэмію, выкліканую новай каранавіруснай пнеўманіяй, міжнароднай надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, вызначыўшы яе статус як пандэмію. Паводле нядаўняга паведамленні газеты Washington Post, дырэктар аддзела глабальнай іміграцыі і каранціну пры Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША Марцін Цытран таксама зрабіў шэраг прапаноў для прыняцця СААЗ менавіта гэтага рашэння.

Відавочна, што Злучаныя Штаты мелі свабодны доступ да інфармацыі СААЗ, але некампетэнтнасць Майка Пампеі прывяла да таго, што інфармацыю пра распаўсюджванне віруса праігнаравалі, а момант успышкі эпідэміі ў Злучаных Штатах быў прапушчаны. Нават нягледзячы на хуткае распаўсюджванне каранавіруса на тэрыторыі ЗША дзяржсакратар Майк Пампея па-ранейшаму не выказваў жадання весці супрацьэпідэмічную барацьбу, замест гэтага ён наўмысна сказіў аб'ектыўную ацэнку СААЗ у дачыненні да эпідэміі ў КНР, шмат разоў крытыкаваў прынятыя Кітаем меры ў барацьбе і папярэджанні эпідэмічнай інфекцыі.

Майк Пампея выступае за спыненне фінансавання і падтрымку СААЗ. Больш за тое, ён адкрыта заявіў, што «не выключае магчымасці сфарміраваць альтэрнатыўную арганізацыю». Відавочна, што сваімі дзеяннямі ён падрывае супрацоўніцтва народаў розных краін у глабальнай супрацьэпідэмічнай барацьбе.

СААЗ адыгрывае важную ролю ў апублікаванні кіраўніцтваў па супрацьдзеянні эпідэміі і каардынацыі паставак супрацьэпідэмічных матэрыялаў, сродкаў і абсталявання. На спецыяльным саміце G20 лідары аднагалосна адзначылі, што трэба працягваць падтрымліваць СААЗ і далей умацоўваць ролю СААЗ у каардынацыі міжнародных мерапрыемстваў па стрымліванні і супрацьстаяння пандэміі. На гэтым фоне дзеянні Майка Пампеі ў зусім процілеглым кірунку падпалі пад асуджэнне грамадскасці. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш паказаў, што ў разгар глабальнай супрацьэпідэмічнай барацьбы скарачэнне фінансавання СААЗ і іншых гуманітарных арганізацый не адказвае патрабаванням часу.

Заснавальнік амерыканскай кампаніі Microsoft Біл Гейтс назваў дзеянні Майка Пампеі і іншых амерыканскіх палітыканаў «вельмі небяспечнымі» і падкрэсліў, што ў цяперашні час свет мае патрэбу ў СААЗ як ніколі раней. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040