Больш за 70% выставачных плошчаў Кітайскага міжнароднага імпартнага кірмашу ўжо забраніравана
  2020-05-01 14:29:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Больш за 70% выставачных плошчаў 3-га Кітайскага імпартнага кірмашу забраніравана, паведаміў арганізатар мерапрыемства. 1100 кампаній з усяго свету ўжо пацвердзілі свой удзел у мерапрыемстве, адзначыў намеснік дырэктара маючага адбыцца кірмашу Сунь Чэнхай.

На кірмашы адкрыецца выставачная зона, прысвечаная энергазберажэнню і ахове навакольнага асяроддзя. Яна будзе разбіта на тэматычныя павільёны: эканомія вады, новыя крыніцы энергіі, перапрацоўка рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя.

Правядзенне 3-га кірамашу запланавана на лістапад у Шанхаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040